У Зімбабвэ арыштавалі алімпійцаў, якія вярнуліся з Рыа без медалёў
Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ даў даручэнне генеральнаму камісару паліцыі на затрыманне ўсіх членаў алімпійскай зборнай краіны адразу па прыбыцці ў Міжнародны аэрапорт Харарэ, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Фота: www.tourprom.ru
Справа ў тым, што ні адзін з 31 спартсменаў, якія ўдзельнічалі ў 7 відах спорту, так і не змог падняцца на п'едэстал, а лепшае месца апынулася толькі 8-м.
— Мы патрацілі грошы на гэтых пацукоў, якіх мы называем атлетамі. Калі Вы не гатовы ахвяраваць і перамагаць нават дзеля меднай або латуневай медалі (маецца на ўвазе 4-ое і 5-ае месца), як нашы суседзі з Батсвана, тады навошта вы ўвогуле паехалі на Алімпіяду марнаваць нашы грошы?! Калі б нам патрэбныя былі людзі, каб проста праспяваць у Бразіліі наш гімн і падняць наш сцяг, мы б паслалі некалькі прыгожых дзяўчат і хлопцаў, — сказаў Мугабэ і паабяцаў, што пакрые ўсе выдаткі каманды за кошт саміх жа спартсменаў-турыстаў, хай на гэта у іх сыдзе 10 гадоў.
Дарэчы, дадому з Бразіліі не вярнуліся двое спартсменаў з іншай афрыканскай краіны — Гвінеі. Плывец Амаду Камара і дзюдаістка Мамадама Бангура, па пакінутай імі запісцы, «вырашылі пашукаць шчасця за мяжой». А, можа, пабаяліся, што іх проста з'ядуць ...
Нагадаем, што ў Бразіліі заваявалі хоць бы па адным медалі 87 спартсмены з 206 Краін якія ўдзельнічалі ў алімпіядзе.
Паводле kp.ru