У ЗША голы мужчына застрэліў трох наведнікаў кавярні

Паліцыя амерыканскага штата Тэнэсі шукае аголенага мужчыну, які зладзіў стральбу ў кавярні. Ахвярамі нападу сталі тры чалавекі, яшчэ чацвёра атрымалі раненні.

usa_4.jpg

Паведамляецца, што мужчына ўвайшоў у кавярню ў прыгарадзе Нэшвіла і адкрыў агонь каля 3:30 раніцы па мясцовым часе.
«Адзін з кліентаў выбіў у стрэлка вінтоўку. Ён быў голы і схаваўся. Гэта белы чалавек з кароткай стрыжкай», — гаворыцца ў заяве паліцыі.
Паліцыянты таксама паведамілі, што ідэнтыфікавалі машыну, на якой ён прыехаў, і ў цяперашні час вядуць пошукі.
Пазней яны назвалі імя падазраванага — гэта 29-гадовы Трэвіс Райнкінг, а таксама паведамілі, што падазраванага бачылі ў чорных штанах і без кашулі.

usa_2_1.jpg

Па дадзеных СМІ, мужчына быў узброены вінтоўкай AR-15 — менавіта яе выкарыстаў нападнік ў Лас-Вегасе, які забіў у мінулым кастрычніку 58 чалавек.
Паводле BBC