У Чарнігаве ў грубай форме разагналі Еўрамайдан

Сёння каля 12:00 у Чарнігаве дзяржаўныя выканаўцы пры падтрымцы міліцыі знеслі Еўрамайдан, размешчаны ў скверы імя Папудрэнкі, паблізу ад Чырвонай плошчы.



czarnihau.jpg

Дэмантаж праходзіў у даволі грубай форме, адзін з мітынгоўцаў абліў сябе бензінам і паспрабаваў здзейсніць самаспаленне, паведамляе УНІАН са спасылкай на выданне «Чарнігаўшчына: падзеі і каментары».
Рашэнне аб зносе прыняў Чарнігаўскі акруговы адміністрацыйны суд па прадстаўленні гарадской улады.
Улада матывавала пазоў тым, што ў яе адрас паступіла паведамленне гарадскога УМУС, у якім гаварылася, што міліцыя не можа забяспечыць бяспеку грамадзян і грамадскі парадак у месцы правядзення мерапрыемства.
У зносе ўдзельнічалі каля 50 міліцыянтаў, а таксама людзей у цывільным. Палатку, сцэну, гукавую апаратуру загрузілі ў грузавы аўтамабіль, які затым схаваўся ў невядомым кірунку, гаворыцца ў паведамленні.
glavcom.ua