У цэнтры Луганска выбухнула міна: загінулі восем чалавек
На пешаходным пераходзе ў цэнтры Луганска выбухнуў снарад, калі людзі пераходзілі дарогу, — паведамляе korrespondent.net.

У Луганску на пешаходным пераходзе ад выбуху снарада загінулі восем чалавек, паведаміла тэлеканалу 112 Украіна журналіст Алёна Кочатава.
"Пару хвілін таму ў Луганску ў раёне квартала Дружбы, на пешаходным пераходзе снарад трапіў у людзей, якія пераходзілі пераход. Восем чалавек загінулі", — сказала Кочатава.
Як паведамлялася, у выніку баявых дзеянняў у Луганску ў пятніцу, 18 ліпеня, загінула больш за 20 мірных жыхароў.