У данецкай школе дзеці на сцэне імітавалі расстрэл украінцаў (ФОТАФАКТ)
У Данецкай школе №46 прайшло тэатралізаванае прадстаўленне, у якім школьнікі з георгіеўскімі стужкамі ў камуфляжных касцюмах імітавалі расстрэл украінцаў.
![danieckija_szkolniki.jpg danieckija_szkolniki.jpg](/img/v1/news/full/danieckija_szkolniki.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта ў сваім блогу напісаў карыстальнік Pauluskp 18 мая.
У запісе гаворыцца, што фота было даслана настаўнікам з іншай школы. Ён распавёў, што на сцэне ў данецкай школе №46 школьнікі з георгіеўскімі стужкамі паказалі, як будуць расстрэльваць
украінцаў.
Украінцаў таксама гралі школьнікі ў камуфляжных касцюмах, у якіх былі жоўтыя нарукаўнікі, якія звычайна выкарыстоўваюць ўкраінскія вайскоўцы.
tvrain.ru