У Кітаі судзяць вядомага праваабаронцы Пу Чжыцяна

У сталіцы Кітая Пекіне праходзіць суд над вядомым праваабаронцас і юрыстам Пу Чжыцянам.



china_pu_zhiqiang_voa_800x450.jpg

Абвінавачванні супраць праваабаронцы звязаны з яго каментарамі ў сацыяльнай сетцы Sina Weib, у якіх ён крытыкуе кампартыю КНР за яе стаўленне да этнічных меншасцяў у Тыбеце і іншых рэгіёнах.

У юрыста мала шанцаў на вызваленне, мяркуе карэспандэнт ВВС ў Кітаі. Хутчэй за ўсё, абвінавачанага прысудзяць да васьмі гадоў пазбаўленне волі.

Справа Пу Чжыцяна лічыцца палітычнай. Каля будынка, дзе ідзе суд, прайшла акцыя пратэсту, у якой, па дадзеных "Асашыэйтэд прэс", удзельнічалі каля 50 чалавек. Многія журналісты і заходнія дыпламаты так і не змаглі трапіць у будынак суду.

Пу Чжыцян атрымаў вядомасць пасля абароны інтарэсаў мастака і палітычнага дысідэнта Ай Вэйвэй, які абвінавачваўся ва ўхіленне ад выплаты падаткаў. Гэта справа таксама лічылася палітычна матываванай.

Пу Чжыцян крытыкаваў палітыку ўрада ў дачыненні да этнічных мусульман, якія пражываюць у рэгіёне Сіньцзян. Таксама ён выступаў супраць сістэмы працоўных лагераў, якая дазваляла паліцыі пазбаўляць людзей волі на чатыры гады без рашэння суда.

Паводле www.bbc.com