У Саудаўскай Аравіі зноў загінула больш за сотню вернікаў
У Саудаўскай Аравіі ў выніку цісканіны ў натоўпе паломнікаў загінулі прынамсі 150 чалавек. Яшчэ каля 400 атрымалі калецтвы, паведамляе саудаўская служба грамадзянскай абароны.
![150924084849_saudi1_624x351_ap_nocredit.jpg 150924084849_saudi1_624x351_ap_nocredit.jpg](/img/v1/news/full/150924084849_saudi1_624x351_ap_nocredit.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Цісканіна адбылася ў Міне, непадалёк ад Мекі, дзе паломнікі здзяйснялі апошнія абрады хаджу.
На месцы здарэння ідуць выратавальныя працы. Паведамляецца, што ў Меку прыбыло каля 2 мільёнаў паломнікаў. Нагадаем, нядаўна ў Мецы загінула больш за сто чалавек з-за падзення будаўнічага крана,
знесенага моцным ветрам.
Паводле Бі-бі-сі