У Мексіцы ідзе эвакуацыя жыхароў з-за вывяржэння вулкана
З-за вывяржэння вулкана Коліма зачынены аэрапорт аднайменнага горада, з мексіканскіх штатаў Коліма і Халіска эвакуіраваныя звыш 330 чалавек, піша El Universal.

Жыхарам раяць выкарыстоўваць тканкавыя маскі, каб пазбегнуць трапляння вулканічнага попелу ў дыхальныя шляхі.