У Польшчы плануюць дэмантаваць 500 савецкіх помнікаў
Польскі Інстытут нацыянальнай памяці распрацаваў праект зносу 500 савецкіх помнікаў. Як паведамаў кіраўнік інстытута Лукаш Камінскі, праект дэмантажу помнікаў ужо ў бліжэйшы час будзе накіраваны на разгляд рэгіянальных улад.

Крыніца фота: wiadomosci.onet.pl
Гаворка ідзе пра манументы, устаноўленыя, па словах Камінскага, «намаганнямі савецкай арміі, а не па волі польскіх грамадзян». Дэмантаваныя помнікі, заявіў ён,
плануецца перанесці ў музеі, дзе яны б нагадвалі наведвальнікам «аб цяжкіх часах».
Кіраўнік Інстытут нацыянальнай памяці прызнаў, што праект зносу 500 манументаў выкліча пратэст з боку Расеі.
«Ясна, што Расея будзе пратэставаць. Дыпламатычная служба Крамля кожны раз вельмі бурна рэагуе, калі ў Польшчы зносяць помнік савецкай арміі. Мы павінны разабрацца з гэтай праблемай
яшчэ і для таго, каб не даваць падставы Крамлю для чарговай прапаганды або правакацыі», — сказаў ён.
Праект зносу помнікаў, падкрэсліў Камінскі, не закране збудаванняў, устаноўленых на савецкіх воінскіх пахаваннях. Дзяржава, адзначыў Камінскі, працягне клапаціцца аб такіх мемарыялах.
Паводле meduza.io