У Пскове забіты святар, вядомы крытыкай РПЦ

У Пскове ударам нажа ў сваім доме забіты айцец Павел АдэльгеймСвятар неаднаразова выступаў з публічнай крытыкай дзейнасці РПЦ, у прыватнасці, закона аб абароне пачуццяў вернікаў. Падчас працэсу над Pussy Riot ён публічна выступаў за прабачэнне ўдзельніц панк-групы і супраць абвінаваўчага прысуду. 1 жніўня айцу Паўлу споўнілася 75 гадоў.



pavel_adel_gejm.jpg

Павел Адэльгейм  — святар Рускай праваслаўнай царквы, протаіерэй, клірык Пскоўскай епархіі, багаслоў, публіцыст. Вядомы сваімі выступамі па праблемных пытаннях унутрыцаркоўнага жыцця. У 1970 годзе быў асуджаны на тры гады па абвінавачванні за паклёп на савецкі лад, у лагеры страціў нагу. З 1976 года служыў у Пскоўскай епархіі.
 

Святар быў вядомы тым, што публічна крытыкаваў дзейнасць РПЦ.
 

У прыватнасці, у траўні 2008 года, у сувязі з падрыхтоўкай «Палажэння аб царкоўным судзе Рускай Праваслаўнай Царквы», прынятага 26 чэрвеня 2008 года Архірэйскім Саборам РПЦ, ён выступіў з крытыкай прынцыповых палажэнняў, пакладзеных у аснову дакумента, адзначыўшы, у прыватнасці, супярэчнасць шэрагу яго палажэнняў як дзеючаму расійскаму заканадаўства, так і царкоўнаму праву.
 

Павел Адэльгейм таксама крытыкаваў закон аб абароне пачуццяў вернікаў. Паводле яго слоў, калі царкоўны Глаўк  вызначыць, якія пачуцці трэба абараняць, на вернікаў пачнуцца ганенні за «няправільныя»  пачуцці.
 

«Ганенні будуць горш ранейшых. Расправу над вернікамі назавуць абаронай рэлігійных пачуццяў. Будзе інквізіцыя. Скардзіцца будзе няма каму, як заўсёды»,  — пісаў ён у сваім блогу.
 

«З мноства абражаных сэрцаў і растаптаных пачуццяў Дзярждума абрала для абароны "рэлігійныя пачуцці вернікаў". Клопат пра пачуцці вернікаў, пра пачуцці адной з усіх сацыяльных груп грамадзян, выклікае здзіўленне. Ці вернікі, як аранжарэйныя кветкі, у новы час маюць патрэбу ў парніковых умовах?» — задаецца пытаннем Адэльгейм.
 

Адэльгейм вёў блог у «Жывым Журнале». Апошні запіс датуецца 3 жніўня.

newsland.com