У Венгрыі больш няма ні аднаго Маркса
У Венгрыі дэмантавалі апошнюю ў краіне статую Карла Маркса, паведамляе hungary-ru са спасылкай на агенцтва MTI. Скульптура знаходзілася ў холе Універсітэта Корвіна ў Будапешце.
Куды дзенуць статую, пакуль невядома. Раней рэктарат абяцаў, што яна застанецца ў сценах кампуса. Як паведамілі ў рэктараце, знос быў праведзены па ініцыятыве кіраўніцтва ВНУ без якога-небудзь ціску звонку.
Раней Хрысціянска-дэмакратычная народная
партыя, якая ўваходзіць у склад кіруючай кааліцыі, заклікала знесці
статую Маркса на той падставе, што яна ўвасабляе «расісцкую і антысеміцкую ідэалогію". Моладзевае
крыло партыі ўжо заявіла, што ліквідацыя манумента сімвалізуе
канец пераходнага посткамуністычнага перыяду ў гісторыі Венгрыі.
Бронзавая статуя была ўстаноўлена ў холе універсітэта ў 1959 годзе. Да 2004 года ВНУ насіў імя Карла Маркса, пасля чаго быў перайменаваны ў
гонар найбуйнейшай венгерскай бібліятэкі часоў Рэнесансу,
сабранай каралём Мацьяш I Корвін, таксама вядомым як Мацьяш Хуньядзі.