Уга Чавеса заменіць Нікалас Мадура
8 снежня прэзідэнт Уга Чавес даручыў віцэ-прэзідэнту Нікаласу Мадура ў выпадку сваёй магчымай смерці працягваць справу баліварскай рэвалюцыі. Што можна чакаць ад Нікаласа ў якасці лідара
Венесуэлы?
Інтарэс да фігуры Нікаласа Мадура не выпадковы. Усе адзначаюць той факт, што Уга ўпершыню публічна дапусціў, што яго арганізм можа прайграць у барацьбе з ракам. Нагадаем, што эпапея цягнецца ўжо
амаль 18 месяцаў. За гэты час камандантэ Уга тройчы вывозілі на Кубу на аперацыі, аднак пакуль хвароба ўпарта прагрэсіруе. Алею ў агонь падлівае жоўтая прэса. Так, шматлікія выданні апублікавалі
сенсацыйныя меркаванні аднаго мексіканскага доктара, які, быццам, мае інфарматараў сярод кубінскіх дактароў, што даглядаюць пацыента Чавеса. Калі верыць таму мексіканскаму ўрачу, Чавесу засталося
3–4 месяцы.
Адпаведна канстытуцыі, у выпадку смерці прэзідэнта на працягу 30 дзён праводзяцца датэрміновыя выбары. Калі падзеі будуць развівацца па такім сцэнары, Чавес параіў суайчыннікам галасаваць менавіта за
Мадура. На споведзь правадыра баліварскай рэвалюцыі свой адказ даюць яго паслядоўнікі. Вось ужо амаль тыдзень яны збіраюцца на вуліцах, каб калектыўна паклясціся ў вернасці Уга і пажадаць яму добрага
здароўя.
Між тым, аналітыкі не выключаюць самага горшага і намагаюцца зразумець, якія наступствы будзе мець пераезд Мадура ў палац Мілафлорэс (рэзідэнцыя прэзідэнта). Калі меркаваць па каментарах, практычна
ніхто не сумняваецца, што Мадура на хвалі спачування да нябожчыка лёгка пераможа кандыдата ад апазіцыі. Наколькі спраўдзіцца такі прагноз, можна будзе казаць ужо 16 снежня, калі ў некаторых штатах на
фоне істэрыі вакол здароўя Чавеса пройдуць выбары губернатараў.
Для таго, каб нешта прагназаваць, трэба зразумець асобу пераемніка. І тут шмат праблемаў. Хаця сам Нікалас Мадура займае пасаду віцэ-прэзідэнта, назваць яго вельмі знакамітай фігурай дастаткова
цяжка. У прынцыпе, любы палітык на фоне харызматычнага Чавеса выглядае блякла.
Пра Мадура вядома няшмат. Нарадзіўся ў Каракасе, добра вучыўся, аднак універсітэт не закончыў, паколькі быў перакананым мааістам. А ўсе мааісты ў той час лічылі, што трэба ні вучыцца, а ісці ў народ,
каб навучаць грамадзян пастулатам марксізму-ленінізму. У выніку замест дыплома ВНУ Нікаласу дасталася спецыяльнасць кантралёра аўтобуса ў сталічнай кампаніі публічнага транспарту, якую ў Каракасе
называюць “Метро. Тут жа, у “Метро, пачаліся і яго першыя палітычныя ўніверсітэты. Праз нейкі час ён узначаліў неафіцыйны прафсаюз працоўных кампаніі (адпаведна закону,
супрацоўнікам “Метро не дазвалялася мець прафсаюзы).
Акрамя таго, яшчэ юнаком Мадура запісаўся ў актывісты групоўкі “Сацыялістычная ліга, касцяк якой складалі мааісты. Ліга, падаецца, не была купкай дагматычных сектантаў, інакш бы на пачатку
1990-х гадоў яе лідары не звярнулі б увагу на маладога палкоўніка Уга Чавеса, які паспрабаваў у 1992-м арганізаваць пад прагрэсіўнымі лозунгамі вайсковы путч. Ліга была адным з ініцыятараў кампаніі
за амністыю асуджанага Уга.
Пасля выхаду Чавеса Мадура і яго сябры з “Сацыялістычнай лігі працягнулі яго раскрутку. Сам Нікалас заняўся непасрэдна стварэннем структуры пад Чавеса — “Руху за пятую
рэспубліку (MVR), у склад якой увайшлі шэраг лявацкіх арганізацый. У 1998 годзе ён адказваў за арганізацыю выбарчай кампаніі Чавеса. Па выбарчых спісах “Руху за пятую рэспубліку Нікалас
трапіў у парламент, дзе ў 2005–2006 гадах выконваў функцыі спікера. Ён лічыцца аўтарам тэксту новай канстытуцыі Венесуэлы, прынятай у 1999 годзе.
Адсюль, з пасады спікера, Мадура скочыў на пасаду міністра замежных спраў. Як кіраўнік дыпламатычнага ведамства Мадура праславіўся інцыдэнтам у аэрапорце Нью-Ёрка, адкуль ён ляцеў на радзіму пасля
свайго антыамерыканскага спіча з трыбуны ААН. Падчас паліцэйскага кантролю на пасадцы Мадура затрымалі і абшукалі. Пасля амерыканскі МЗС прынёс яму прабачэнні. Другім вядомым фрагментам яго дзейнасці
на пасадзе дырэктара дыпламатычнага дэпартамента быў канфлікт з Ізраілем. Пасля таго, як Мадура раскрытыкаваў аперацыю ізраільцян супраць сектара Газа, Тэль-Авіў абвясціў увесь штат венесуэльскага
пасольства ў Ізраілі персонамі нон-грата.
Наступнай прыступкай у яго кар’еры была пасада віцэ-прэзідэнта. Праўда, тут Мадура сябе асабліва не праявіў. Магчыма, папросту часу ў яго яшчэ было малавата: гэтую пасаду ён заняў
увосень мінулага года.
Таксама важна звярнуць увагу на асаблівасці асабістага жыцця Нікаласа. Ён ажаніўся з Сіліяй Флорэс — адной з сябраў групы лідараў чавескай руху, якая пасля сыходу мужа ў выканаўчыя органы
замяніла яго на пасадзе спікера парламента. Гэту пару абвінавачвалі ў спробе “пралабіраваць на дзяржаўныя пасады сваіх родных. Аднак у выніку следства супраць іх было прыпыненае.
Міжнародная прэса дае розныя і супярэчлівыя прагнозы наконт таго, што чакае Венесуэлу пры магчымым прэзідэнцтве Мадура. Шмат хто звяртае ўвагу на мааіцскае мінулае пераемніка Чавеса. Тое, што ён змог
разарваць з рэвалюцыйным рамантызмам, быццам, сведчыць пра яго прагматызм.
З іншага боку, Мадура як перакананы марксіст вельмі звязаны з братамі Кастра. Лічыцца, што менавіта ён навучыў Чавеса, які пачынаў як наіўны прагрэсіўны дэмакрат, антыімперыялістычнай рыторыцы. СМІ
таксама надаюць шмат увагі таму факту, што менавіта ў час, калі Мадура ўзначальваў венесуэльскі МЗС, Каракас пачаў выбудоўваць контуры новага геапалітычнага блоку з удзелам Расіі, Ірану, Пекіна.
Таксама важна адзначыць, што Мадура і Чавес вельмі блізкія. Напрыклад, Мадура — адзіны з міністраў венесуэльскага ўраду, які заўсёды выязджаў з Чавесам на Кубу для аперацый. Наўрад ці з
прыходам Нікаласа да ўлады магчымы хуткі адыход ад спадчыны Уга.
Між тым, некаторыя аналітыкі (выданне “Terra) лічаць, што выбар на карысць Мадура быў зроблены Чавесам, паколькі Нікалас навучыўся падтрымліваць баланс паміж рознымі фракцыямі чавескага
лагеру. А гэта значыць, што першы час пасля прыходу да ўлады краіну чакае нестабільнасць унутры кіраўніцтва, што можа аслабіць інтарэс Венесуэлы да міжнародных праектаў.
Як бачым, пакуль Мадура застаецца цёмнай кабылкай. Што тычыцца самога Нікаласа, то ў першым публічным выступе ў якасці пераемніка ён, хвалюючыся, паведаміў, што “Чавес — гэта народ,
а народ — гэта Чавес, і таму да канца жыцця Чавеса людзі будуць верныя Уга.