Пасля Расіі адмовіцца ад міліцыі вырашылі і ва Украіне. У Вярхоўнай Радзе рыхтуецца адпаведны законапраект. Па меркаванню дэпутатаў, не трэба баяцца, што слова “паліцэйскі будзе
асацыявацца ў народа з паліцаямі часоў Вялікай Айчыннай. “Гэта былі цывільныя людзі, якія служылі фашыстам, і атаясамленне іх з паліцыяй незалежнай Украіны амаль праз 70 гадоў пасля гэтых
падзей выглядае дзіўна, — кажа адзін з аўтараў дакументу. Між тым, у шэрагах МУС ад ідэі з паліцыяй не ў захапленні. “Мільёны людзей, выгадаваных на вершы пра дзядзю
Сцёпу-міліцыянера з жахам даведваюцца, што ён быў паліцаем... — пракаментаваў адзін з генералаў міліцыі ініцыятыву наконт перайменавання. Іншыя генералы прызнаюць, што слова
“міліцыя ва Украіне стала сімвалам карупцыі, і згодныя пачаць усё з чыстага аркушу. Галоўнай часткай рэформы стане высокі заробак паліцэйскіх. У сярэднім украінскі паліцэйскі будзе
атрымліваць больш за тысячу долараў. Прэзентацыя законапраекту, а таксама формы ўкраінскіх паліцэйскіх адбудзецца 15 мая.
Па матэрыялах украінскай прэсы
Украіна. Міліцыя стане паліцыяй
- Замежжа
- 08-04-2011
Пасля Расіі адмовіцца ад міліцыі вырашылі і ва Украіне. У Вярхоўнай Радзе рыхтуецца адпаведны законапраект. Па меркаванню дэпутатаў, не трэба баяцца, што слова “паліцэйскі будзе
асацыявацца ў народа з паліцаямі часоў Вялікай Айчыннай. “Гэта былі цывільныя людзі, якія служылі фашыстам, і атаясамленне іх з паліцыяй незалежнай Украіны амаль праз 70 гадоў пасля гэтых
падзей выглядае дзіўна, — кажа адзін з аўтараў дакументу. Між тым, у шэрагах МУС ад ідэі з паліцыяй не ў захапленні.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: