
З дапамогай дрону актывісты знялі маштабы нелегальнай здабычы бурштыну. Фота AutoMaidan
На мяжы Ровенскай і Валынскай абласцей каля вёскі ў Кухіцкая Воля адначасова сотні, калі не тысячы людзей нелегальна здабываюць бурштын.
Пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетцы паведаміла грамадская арганізацыя "АўтаМайдан". З дапамогай дрону актывісты знялі маштабы нелегальнай здабычы бурштыну. "Знаходзімся цяпер каля вёскі Кухіцкая Воля, Ровенская вобласць. Тут рэальна жах: сотні, калі не тысячы людзей адначасова здабываюць бурштын. Вядома, абсалютна нелегальна", — гаворыцца ў паведамленні арганізацыі, адзначае www.unian.net.
На здымках відаць разнастайную спецтэхніку: трактары, экскаватары, мотапомпы, з дапамогай якіх і намываюць бурштын, "у тым ліку дзясяткі ваенных грузавікоў, якімі арганізавана перавозяць помпы разам са "старацелямі". Памятаем, як хлопцы, падчас нашых паездак у зону АТА, казалі, што падобных грузавікоў ім там вельмі не хапае. Мы ім грузавікі праблематычна, але даставалі, рамантавалі. Тут жа іх дзясяткі, прычым амаль усе ў добрым стане".

Відаць разнастайную спецтэхніку: трактары, экскаватары. Фота AutoMaidan
У паведамленні гаворыцца, што здабытчыкі бурштыну тут нікога не баяцца, не хаваюцца, нават блокпастоў ніякіх няма, як было падчас леташняга рэйду Аўтамайдана на Жытоміршчыну. Народ проста прыязджае на матацыклах, аўтамабілях, мікрааўтобусах і літаральна ля дарогі з ходу пачынае "працаваць".

Здабытчыкі бурштыну тут нікога не баяцца, не хаваюцца. Фота AutoMaidan
