Украінскія войскі пакінулі Лісічанск
Гэтую інфармацыю пацвердзілі ўлады Украіны.

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны пацвердзіў, што ўкраінскія войскі пакінулі пазіцыі ў Лісічанску, аб устанаўленні кантролю над якім раней паведаміў кіраўнік мінабароны Расіі Сяргей Шайгу.
«Пасля цяжкіх баёў за Лісічанск Сілы абароны Украіны былі вымушаны пакінуць занятыя пазіцыі і межы. Ва ўмовах шматразовай перавагі расійскіх акупацыйных войскаў у артылерыі, авіяцыі, сістэмах актыўнага агню, боепрыпасах і асабовым складзе працяг абароны горада прывёў бы да фатальных наступстваў. Каб выратаваць жыцці ўкраінскіх абаронцаў, было прынятае рашэнне аб адыходзе», — гаворыцца ў паведамленні Генштаба.
Лісічанск заставаўся апошнім горадам Луганскай вобласці, які знаходзіўся пад кантролем украінскіх войскаў.
Раней у нядзелю расійскае камандаванне заяўляла, што горад поўнасцю адрэзаны і ўзяты ў атачэнне.