Украінскія ўлады абмежавалі свабоду сходаў
Неабходнасць прыняцця гэтага закона дэпутаты абумовілі «істотным абвастрэннем палітычна-сацыяльнага крызісу».
За прыняцце адпаведнага законапраекта (№ 3879 ) «Аб унясенні зменаў у Закон Украіны», «Аб судовым ладзе і статусе суддзяў» і працэсуальных законаў
«Аб дадатковых мерах абароны бяспекі грамадзян» праз ўзняццё рук прагаласавалі 235 дэпутатаў.
«Нярэдкія сталі выпадкі масавых бясчынстваў, умяшання ў працу дзяржаўных і праваахоўных ворганаў, адбываюцца захопы будынкаў дзяржаўнай і камунальнай уласнасці, атрымалі шырокі
распаўсюд праявы вандалізму і экстрэмізму, значна павялічылася колькасць хуліганскіх дзеянняў», - гаворыцца ў тлумачальным каментары да новых законаў.
Акрамя таго, удзел у масавых акцыях «у масцы, шлеме або з выкарыстаннем іншых сродкаў або спосабаў маскіроўкі» цягне накладанне штрафу або адміністратыўны
арышт. Усталяванне падчас акцый «малых архітэктурных формаў» без дазволу МУС будзе карацца падобным чынам.
Паклёп, які распаўсюджваюць у інтэрнэце, «караецца штрафам ад пяцідзесяці да трохсот базавых або грамадскімі працамі на тэрмін ад стапяцідзесяці да двухсотсарака
гадзін, альбо папраўчымі парцамі на тэрмін да аднаго года».
За незаконны збор, захоўванне або распаўсюд канфідэнцыйнай інфармацыі аб суддзі, яго блізкіх сваяках або членах сям'і, а таксама абразу або аказанне ціску на суддзю цяпер
можна атрымаць штраф ад трохсот да пяцісот базавых або два гады турмы.
Максімальная санкцыя за аналагічныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў і яго сваякоў ці сям'і - арышт на тэрмін да шасці месяцаў.
pravda.com.ua