Ульянаўскія дэсантнікі з 31-й брыгады ў складзе НЗФ “Патрыёт”
У выніку чарговага OSINT-раследавання міжнародная валанцёрская група InformNapalm падае новыя факты ўдзелу падраздзяленняў Збройных сілаў Расіі ў баявых дзеяннях на Данбасе.
vk.com
У пададзеным матарыяле сабраная інфармацыя пра “ўкраінскія камандзіроўкі” расійскіх вайсковых злачынцаў – вайскоўцаў 31-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады (в/ч 73612, месца дысьлякацыі — Ульянаўск) паветрана-дэсантных войскаў ЗС РФ, якія раней не былі зафіксаваныя.
Вася Зайцаў, сапраўднае імя Павел Антонаў — 1987 г.н. У выніку вывучэння інфармацыі профіляў у сацсеціве “VK” (асабістыя дадзеныя, фота, відэа, кантакты, каментары, статусы і інш.), атрымалася вызначыць наступнае.
Службовы спіс — тэрміновую службу праходзіў у 98-й паветрана-дэсантнай дывізіі ПДВ, у тым ліку ў омскім 242-м навучальным цэнтры падрыхтоўкі малодшых адмыслоўцаў ПДВ у 2012 годзе; пасля служыў паводле кантракту — у 2013 годзе ў 3-й брыгадзе спецыяльнага прызначэння ГРУ (Тальяці), у 2014 годзе быў пераведзены ва Ульянаўскую 31-ю дэсантна-штурмавую брыгаду ПДВ. У НЗФ “наваросіі” прыкамандзіраваны напачатку 2015 году, служыць у т.зв. падраздзяленні спецыяльнага прызначэння “Патрыёт”, якое ўкамплектаванае ў тым ліку прыкамандзіраванымі расійскімі дэсантнікамі з 31-й ДШБр і іншых злучэнняў ПДВ РФ. Баявую падрыхтоўку перад камандзіроўкай праходзіў у 2014 годзе на Паўночным Каўказе — на базе 54-га Цэнтра падрыхтоўкі выведвальных падраздзяленняў на горным палігоне “Дар’ял” у Паўночнай Асетыі пад Наварасійскам на палігонах 7-й паветрана-дэсантнай дывізіі.
Сямейны стан — жанаты, жонка Крысціна Антонава, пражывае ў г.Самары. Мае сына ад першага шлюбу — Мікіта Антонаў. Брат — Андрэй Антонаў, месца жыхарства пазначанае, як Санкт-Пецярбург.
У данбаскім фотаальбоме расійскага вайсковага злачынцы П.Антонава шмат фатаздымкаў, якія дэманструюць ягонае новае жыццё і тое, як ён прынёс з сабою ва Украіну свой “рускі свет”, яны былі выкладзеныя ў лютым-лістападзе 2015 года.
У данбаскую серыю фатаздымкаў патрапіла фота, выкладзенае 4 чэрвеня 2015 году, зробленае ў т.зв.кубрыку (жылым памяшканні кантрактнікаў) вайсковай часткі. Не падобна на тое, што гэта было зроблена выпадкова, і фота было выкладзенае ў гэты альбом праз памылку. На фатаздымку П.Антонаў мае выгляд больш дарослы і мужны, чымся на ранейшых фатаздымках. Магчыма, фота з часу ратацыі і летняга адпачынку ва Ульянаўску і Самары.
Асобна варта вылучыць серыю памятных фатаздымкаў забітых на Данбасе “братоў у зброі”. Сярод іх і нядаўна выкладзены фатаздымак памятнае шыльды нейкага Фёдара Муштранава, знішчанага ў лютым 2015 года, і фатаздымкі ліквідаваных бандытаў з пазыўнымі “Ашан” (чэрвень 2015) і “Шахтар“. А таксама некалькі фота з пахавання ў Санкт-Пецярбургу “з баявымі ўшанаваннямі”.
У відэаальбоме П.Антонава ёсць некалькі відэа, у тым ліку з часу данбаскае камандзіроўкі.
Дэсантнік з 31-й АДШБр Павал Антонаў (Вася Зайцаў) на Данбасе ў складзе НЗФ “Патрыёт”
Сярод фатаздымкаў 2014 году шмат фота, якія сведчаць пра тое, што П.Антонаў з’яўляецца кадравым вайскоўцам ЗС РФ. Гэта таксама фатаздымкі, зробленыя пад Наварасійскам і з горнага палігону “Дар’ял” у Паўночнай Асетыі, дзе расійскія кадравыя баявікі праходзяць вышкалы перад адпраўкай на Данбас.
Сямён Сямёнаў, другі фігурант гэтага раследавання і таварыш у службе П.Антонава. Сапраўднае імя Віктар Сямёнаў, што пацверджвае запіс на сцяне ў групе 31-й дэсантна-штурмавой брыгады ПДВ (рэкруцтва I-XI з 4 верасьня 2013 года).
Службовы спіс – тэрміновую службу праходзіў у 31-й дэсантна-штурмавой брыгадзе ПДВ у 2012 годзе; з 2013 году служыць паводле кантракту ў той жа 31-й АДШБр ва Ульянаўску. “Ветэран” аперацыі ў захопе Крыма ў 2014 годзе. У НЗФ “наваросіі” прыкамандзіраваны ў лютым 2015 году, як і П.Антонаў, служчыць у тым жа т.зв. падраздзяленні спецыяльнага прызначэння “Патрыёт”.
Фігуранты П.Антонаў і В.Сямёнаў маюць шмат супольных фатаздымкаў з Данбаса. У альбоме Сямёнава ёсць серыя фатаздымкаў з Данецка, зробленых падчас сьвяткавання “дня ПДВ” (2 жніўня) у скверы на тле помніку заснавальніка гэтага роду войскаў Маргелаву, а таксама серыя фота з вайсковай часткі ва Ульянаўску, які зробленыя, верагодна, паміж камандыроўкамі на Данбас і, вядома ж, шэраг каментароў да гэтых фота.
З пачатку 2015 года расійскае вайсковае камандаванне перайшло да новай тактыкі выкарыстання сваіх вайскоўцаў на Данбасе. Падчас дзеяння Мінскіх дамоўленасцяў расійцы адмовіліся ад выкарыстання звычайных тактычных групаў (БТГр/РТГр), бо буйныя баявыя адзінкі са штатнага складу ЗС РФ на Данбасе не могуць заставацца незафіксаванымі. Тым больш, што сфармаваныя два вайсковыя корпусы, якія аб’ядноўваюць расійска-тэрарыстычныя войскі ў НЗФ новага кшталту.
Зараз расійскіх вайскоўцаў-кантрактнікаў з розных вайсковых злучэнняў паадзінкава альбо дробнымі групамі (не больш за аддзяленне) адкамандзіроўваюць да пэўнага падраздзялення “наваросіі” ў якасці інструктараў або адмыслоўцаў, уся факталагічная база што да гэтага маецца ў нашых расследаваннях. Сярод такіх адкамандзіраваных зафіксаваныя вайскоўцы наступных вайсковых частак: 291-я артбрыгада (в/ч 64670, станіца Тройцкая, Інгушэція), 7-я вайсковая база (в/ч 09332, г. Гудаўта, акупаваная Абхазія, Грузія), 8-я АМСБр горная (в/ч 16544, Чачэнія, с.Барзой), 23-я АМСБр (в/ч 65349, Самара), 19-я АМСБр (в/ч 20634, Паўночная Асеція, г. Уладзікаўказ), 74-я АМСБр (в/ч 21005, Юрга, Кемераўская вобласць), таксама і 31-я АДШБр.