Урад Францыі пайшоў у адстаўку

У панядзелак раніцай прэм'ер-міністр Мануэль Вальс прадставіў прашэнне аб адстаўцы кабінета прэзідэнту Франсуа Аланду, які гэтую просьбу задаволіў.



manue_l_vals.jpg

Мануэль Вальс

Фармаваць новы ўрад Аланд даручыў усё таму ж Мануэлю Вальсу. Чакаецца, што новы склад кабінета будзе абвешчаны ў аўторак.

Вальс узначаліў урад 31 сакавіка, змяніўшы на гэтай пасадзе Жан-Марка Эйро, які падаў у адстаўку пасля вельмі няўдалых для кіруючых сацыялістаў муніцыпальных выбараў.

Але справіцца з крызісам і вярнуць давер выбаршчыкаў ураду Вальса пакуль не ўдалося: беспрацоўе ў Францыі працягвае расці, затое рост ВУП стаіць на нулявой адзнакі.

Апошняй кропляй стала выступленне міністра эканомікі Францыі Арно Мантэбура, які раскрытыкаваў курс урада і ўзмацненне жорсткасці антыкрызісных мер. У сувязі з гэтым Мантэбур раскрытыкаваў і прыхільніцу такога шляху Германію.

На "Свяце ружы" у Брэсе ў нядзелю Мантэбур зноў падкрэсліў, што жорсткія меры толькі тармозяць эканоміку. Мантэбура падтрымалі міністр адукацыі Бенуа Хамон і міністр фінансаў Мішэль Сапін.

Паводле euronews