Утрыманне дэльфіна ў закрытым акварыуме выклікала скандал у Японіі
Групы абаронцаў жывёл паднялі трывогу, даведаўшыся што дэльфін і 46 пінгвінаў, сотні рыб і рэптылій застаюцца закрытымі ў акварыуме цягам месяцаў.
Бутэльканосы дэльфін Хані ўтрымліваецца ў маленькім акварыўме і дэманструе прызнакі стрэсу — кажуць актывісты.
Аквапарк у горадзе Чошы, на ўсходзе ад Токіа, зачыніўся ад недахопу наведвальнікаў ў студзені. З таго часу ніхто не патурбаваўся аб тым, каб перавесці жывёл у больш зручнае і камфортнае месца для жыцця. Зоаабаронцы і грамадскасць уголас абураюцца гэтым фактам. Яны заклікаюць пісаць петыцыі і лісты ў адміністрацыю горада Чошы, каб заклікаць чыноўнікаў да дзеяння. У адказ на запыт журналістаў чыноўнікі сцвярджаюць, што інспектары па гігіене адправіліся ў парк для штомесячнай інспекцыі на падставе Акту аб абароне жывёл. Яны пацвердзілі што дэльфін і 46 пігнвінаў — жывыя і здаровыя, у той час як колькасць рыбы скарацілася ўдвая.
Кіраўніца прэфектуры заявіла, што яна ўжо звязалася з аквапаркам і ён працуе над тым, каб адшукаць дэльфіну належны дом.
Акіко Мітсунобу з Цэнтра правоў жывёл, кажа, што Хані пакутуе ад недахопу месца: "Я лічу, што ўтрыманне дэльфіна ў такіх умовах, без магчымасці нармёлва плаваць негатыўна сказваецца на яго псіхічным здароў'і."
Асацыяцыя заапаркаў і акварыумаў Японіі пагадзілася аб спыненні куплі дэльфінаў для палявання ў 2015 годзе.
Паводле CNN