Увоз «санкцыёнкі» ў Расіі хочуць прыраўняць да кантрабанды зброі
За ўвоз санкцыйных тавараў у буйным памеры мяркуецца ўвесці пакаранне ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры да 1 млн расійскіх рублёў.

Фота: www.flowerkoi.ru
Мінфін Расіі падрыхтаваў законапраект аб увядзенні крымінальнай адказнасці за ўвоз у краіну санкцыйнай прадукцыі, піша "Новая газета".
Адпаведныя змены прапануецца ўнесці ў артыкул 226.1 Крымінальнага кодэкса, якая прадугледжвае пакаранне за кантрабанду атрутных, выбуховых, радыеактыўных рэчываў, зброі і стратэгічна важных тавараў.
За ўвоз санкцыйных тавараў у буйным памеры мяркуецца ўвесці пакаранне ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры да 1 млн расійскіх рублёў. Калі злачынства ўчыненае службовай асобай, то яе плануецца караць пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў са штрафам да 1 млн расійскіх рублёў. За дзейнасць арганізаванай групы тэрмін пазбаўлення волі павялічваецца да 12 гадоў.

Фота: sirane.ru
Дагэтуль у Расіі выяўленую прадукцыю, якая трапляе пад "харчовае эмбарга", проста душылі трактарамі і бульдозерамі. Між тым журналісты выявілі, што ў буфеце расійскай Дзярждумы свабодна прадаецца сыр "Д'ор Блю", які трапляе пад санкцыі.
euroradio.fm