Ва Украіне ўступіў у сілу закон аб гендарнай роўнасці на ваеннай службе

У прыватнасці, закон выключае згадкі пра абмежаванне ўзросту службы для жанчын толькі да 40 гадоў — як па прызыве, так і па кантракце.

e5fb8251_048f_41cb_89ba_4f0311eb88cf_w1023_r1_s.jpg

Раней у Статуце ўнутранай службы значылася, што вайскоўцы-жанчыны, як правіла, не прызначаюцца ў склад сутачнага нарада. Гэты закон устанаўлівае новыя правілы, паводле якіх «вайскоўцы ў склад сутачнага нарада прызначаюцца з выкананнем заканадаўства па пытаннях аховы мацярынства і дзяцінства». Такая фармулёўка тлумачыцца захаваннем арт. 24 Канстытуцыі, згодна з якім роўнасць правоў жанчыны і мужчыны забяспечваецца, у прыватнасці, са стварэннем умоў, якія дазваляюць спалучаць працу з мацярынствам, а таксама ўключна з прадастаўленнем аплатных водпускаў і іншых ільгот цяжарным жанчынам і матулям.
У закон аб ваеннай службе ўвялі норму, згодна з якой жанчыны выконваюць воінскі абавязак на роўных пачатках з мужчынамі (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам па пытаннях аховы мацярынства і дзяцінства, а таксама забароны дыскрымінацыі па прыкмеце полу), што ўключае прыняцце па кантракце і прызыў на ваенную службу, праходжанне ваеннай службы, праходжанне службы ў ваенным рэзерве, выкананне воінскага абавязку ў запасе і выкананне правілаў вайсковага ўліку.
Закон выключае згадкі пра абмежаванне ўзросту службы для жанчын толькі да 40 гадоў — як па прызыве, так і па кантракце. Затое, як і мужчынам, дазваляецца служыць да гранiчнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе (а гэта да 45 гадоў для радавых і сяржантаў, да 60 гадоў для вайскоўцаў вышэйшага афіцэрскага складу).
Раней ваеннаабавязаныя жанчыны залічваліся ў запас другога разраду без уліку прысвоеных ім ваенных званняў, з прычыны чаго ўсіх жанчын пераводзілі ў адстаўку ў адным узросце. Акрамя таго, лімітавы ўзрост знаходжання жанчын у запасе — 50 гадоў, а мужчын — 65 гадоў. Таму жанчыны былі пазбаўленыя магчымасці атрымліваць новыя вайсковыя званні, а ў далейшым — атрымліваць патэнцыйна больш высокую пенсію.
Закон прыбірае адпаведныя абмежаванні для жанчын. Згодна з новымі правіламі ад праходжання збораў вызваляюцца не ўсе жанчыны, як раней, а толькі цяжарныя. 
unian.net