Ва Украіне жанчын абавязалі стаць на ваенны ўлік

Ва Украіне жанчын некаторых прафесій абавязалі ўстаць на ваенны ўлік. Змены закрануць жанчын, якія працуюць у 35 сферах, сярод якіх самыя разнастайныя прафесіі, паведамляе korrespondent.net.

Фота: facebook.com/GeneralStaff.ua

Фота: facebook.com/GeneralStaff.ua

Ва Украіне ўступіў у сілу загад аб зацвярджэнні пераліку прафесій для жанчын, якія абавязаны ўстаць на ваенны ўлік. Мінабароны зарэгістравала загад яшчэ 3 снежня 2021 года.

Цяпер на ваенным уліку павінны знаходзіцца работніцы 35 сфера дзейнасці. Пры гэтым на ўлік устануць не толькі кіраўнікі і вядучыя службовыя асобы прадпрыемстваў, але і прадстаўніцы рабочых спецыяльнасцяў.

У сваю чаргу, працадаўца, які не пракантралюе наяўнасць дакументаў аб знаходжанні на ваенным уліку ў сваіх работнікаў павінен заплаціць штраф ад 5,1 да 8, 5 тысячы грыўняў.

Сярод прафесій, пасля атрымання якіх жанчыны абавязаны ўстаць на ваенны ўлік, інфармацыйная, бібліятэчная і архіўная справа, гісторыя і археалогія; журналістыка; псіхалогія, сацыялогія, паліталогія, сацыяльная праца, сацыяльнае забеспячэнне; музычнае мастацтва, сцэнічнае мастацтва, менеджмент сацыякультурнай дзейнасці; выдавецтва і паліграфія.