Венесуэла. Апазіцыя аб’ядналася
Напярэдадні прызначаных на 26 верасня парламенцкіх выбараў усе суб’еты апазіцыі заявілі пра адзінства. Такім чынам, каля 20 арганізацый і партый як левага, так і правага кшталту пойдуць на выбары ў рамках кааліцыі “Круглы стол дэмакратычнага адзінства (MUD). Усе ўдзельнікі кааліцыі пагадзіліся, што краіне на гэтым этапе патрэбна канстытуцыйная рэформа, якая зможа вярнуць падзел паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады. Праўда, лідэры блоку ўжо зараз прызнаюць, што перамагчы Чавеса на гэтых выбарах яны не змогуць.
Напярэдадні прызначаных на 26 верасня парламенцкіх выбараў усе суб’еты апазіцыі заявілі пра адзінства. Такім чынам, каля 20 арганізацый і партый як левага, так і правага кшталту пойдуць на выбары ў рамках кааліцыі “Круглы стол дэмакратычнага адзінства (MUD). Усе ўдзельнікі кааліцыі пагадзіліся, што краіне на гэтым этапе патрэбна канстытуцыйная рэформа, якая зможа вярнуць падзел паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады. Праўда, лідэры блоку ўжо зараз прызнаюць, што перамагчы Чавеса на гэтых выбарах яны не змогуць. Апетыты дэмакратаў абмяжоўваюцца 40 працэнтамі дэпутацкага корпусу. Аднак нават у такім выпадку, па іх словах, яны змогуць паставіць пад кантроль выканаўчую ўладу. У цяперашнім парламенце няма ніводнага дэмакрата, бо апошнія выбары апазіцыя байкатавала. Адначасова пра стварэнне альянсу заявілі шэраг блізкіх да Чавеса партый, сярод якіх галоўную ролю адыгрывае Аб’яднаная сацыялістычная партыя. Выбары абяцаюць быць цікавымі таксама з-за сваёй незвычайнай формулы. Партыя, якая набярэ 51 працэнт галасоў, аўтаматычна атрымае 70 працэнтаў мандатаў.
Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)