Венесуэла. Масавая галадоўка студэнтаў

Прыкладна 160 венесуэльскіх студэнтаў захапілі хол будынка прадстаўніцтва Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (OEA) — лацінаамерыканскі аналаг СНД, і пачалі там галадоўку. Галадуючыя патрабуюць, каб OEA зачыніла сваё прадстаўніцтва ў краіне, дзе, на іх думку, парушаюцца правы прэсы і чалавека. Асноўнай прычынай галадоўкі стала рашэнне ўраду не пускаць у краіну дэлегацыю Міжамерыканскай камісіі па правах чалавека (CIDH). Увогуле, студэнты патрабуюць шмат чаго. Напрыклад, вызвалення 22-гадовага юнака, які ўжо тры месяцы знаходзіцца за кратамі пасля бойкі з паліцыяй.

Прыкладна 160 венесуэльскіх студэнтаў захапілі хол будынка прадстаўніцтва Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (OEA) — лацінаамерыканскі аналаг СНД, і пачалі там галадоўку. Галадуючыя патрабуюць, каб OEA зачыніла сваё прадстаўніцтва ў краіне, дзе, на іх думку, парушаюцца правы прэсы і чалавека. Асноўнай прычынай галадоўкі стала рашэнне ўраду не пускаць у краіну дэлегацыю Міжамерыканскай камісіі па правах чалавека (CIDH). Увогуле, студэнты патрабуюць шмат чаго. Напрыклад, вызвалення 22-гадовага юнака, які ўжо тры месяцы знаходзіцца за кратамі пасля бойкі з паліцыяй. Пратэстуючыя кажуць, што арышт іх сябра ёсць знак устанаўлення ў краіне дыктатуры. Яны таксама хацелі б вызвалення ўсіх палітычных вязняў. CIDH, у сваю чаргу, запрасіла ўсіх галадуючых у Вашынгтон, дзе знаходзіцца штаб-кватэра арганізацыі. А міністр адукацыі Венесуэлы назваў акцыю студэнтаў “медыя-шоу.
Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)