Вугоршчына знайшла спосаб аднадзіць мігрантаў ад мяжы
Асабліва строга караць мігрантаў за пашкоджанні агароджы на мяжы з Сербіяй. За такую правіну, магчыма, пагражае турмa.
Кіроўная партыя Вугоршчыны «Фідэс» прапанавала асабліва строга караць мігрантаў за пашкоджанні агароджы на мяжы з Сербіяй, каб аднадзіць іншых. За такую правіну, на думку
палітыкаў, трэба саджаць у турму.
«Нелегальныя мігранты ня толькі незаконна перасякаюць мяжу, яны да таго ж псуюць ўласнасць вугорскай дзяржавы», - абураецца лідар «Фідэсу» Антал
Роган. Паводле ягоных словаў, «Фідэс» унясе адпаведны закон на разгляд у верасні, калі парламент збярэцца пасьля летняга перапынку.
Толькі за адну ноч 7 жніўня на мяжы былі злоўленыя 18 мігрантаў, якія перарэзалі калючы дрот на памежжы. Варта дадаць, што агароджджу з дроту толькі пачалі ўзводзіць на гэтым тыдні.
З пачатку 2015 г. у Вугоршчыну прыбыло больш за 110 тысяч мігрантаў, большасць з якіх праніклі ў краіну праз Сербію. Штодня паліцыя ловіць каля 1,5 тысячы нелегалаў, якія спрабуюць перасячы
мяжу. Вугорскі прэм'ер Віктар Орбан паабяцаў, што да канца жніўня армія завершыць будаўніцтва чатырохмэтровай памежнай сцяны.
Паводле беларускай службы Польскага радыё