Вуліцы Тадэвуша Касцюшкі і Зоські Верас з'явяцца ва Украіне

Ва ўкраінскім горадзе Мяджыбаж Хмяльніцкай вобласці могуць з’явіцца дзве вуліцы ў гонар вядомых людзей Беларусі Тадэвуша Касцюшкі і Зоські Верас.

Тадэвуш Касцюшка

Тадэвуш Касцюшка

Пра гэта на адной з літаратурных сустрэч паведаміў дырэктар Хмяльніцкага абласнога літаратурнага музея Васіль Гарбацюк.
Нацыянальны герой Беларусі Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) у свой час вучыўся на Валыні, а потым з 1790 па 1791 гады жыў ў Мяджыбажы.

Зоська Верас

Зоська Верас

Беларуская пісьменніца, мемуарыстка, публіцыстка, лексікограф, перакладчыца, асветніца і грамадская дзяячка Зоська Верас (Людвіка Сівіцкая (1892-1991) нарадзілася ў горадзе Мяджыбаж у сям’і вайскоўца. Бацька яе Антон Сівіцкі быў родам з Гародні, а маці Эмілія з Садоўскіх з Сакольскага павету.
Адміністрацыя Мяджыбажу, каб захаваць памяць пра гэтых вялікіх людзей, плануе ў іх гонар назваць вуліцы свайго горада.
racyja.com