З Беларусі ў Польшчу за суткі спрабавалі незаконна патрапіць каля 50 мігрантаў

За суботу нелегальна перайсці польска-беларускую мяжу спрабавалі 47 уцекачоў, паведамілі ў Памежслужбе Польшчы ў нядзелю.

mjaza_polszcza.jpg.crdownload

«За мінулыя суткі, г. зн. 25.12, 47 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці мяжу Польшчы і Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства ў Twitter.
Паводле інфармацыі Памежслужбы, на ўчастку мяжы ў раёне населенага пункта Мельнік група з 28 мігрантаў спрабавала фарсіраваць мяжу, польскіх сілавікоў закідвалі камянямі і асляплялі лазерамі.
Раней у польскай Памежслужбе заявілі, што сёлета з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна патрапіць 39,5 тысяч мігрантаў.
interfax.by