Польшча са жніўня 2020 года прыняла 23 тысячы беларусаў

Польшча са жніўня 2020 года прыняла 23 тысячы беларусаў. Пра гэта паведаміла Памежная ахова краіны. У гэты лік уваходзяць беларусы, якія ўехалі ў краіну па гуманітарных візах ці ў рамках праграмы Poland.Business.Harbour.

unnamed_291.jpg

Па інфармацыі памежнікаў, 3,4 тысячы чалавек звярнуліся па міжнародную абарону ў Польшчы. 12 тысяч беларусаў уехалі па гуманітарных візах, а 7,6 тысячы — па візах Business.Harbour.
За 27 снежня ў Польшчу ўехалі 74 грамадзяніна Беларусі.
29 лістапада афіцыйны прадстаўнік Памежнай аховы Ганна Міхальска паведамляла, што Польшча ўжо аказала дапамогу 20 тысячам беларусаў. Такім чынам, за снежань у краіну перабраліся каля 3 тысячы беларускіх грамадзян.
reform.by