У Беларусі першую дозу вакцыны атрымалі больш за 130 падлеткаў. У Польшчы вакцынавана 150 тысяч дзяцей
У Беларусі з 27 снежня пачатая вакцынацыя дзяцей 12-17 гадоў. У Польшчы — з 16 снежня вакцынуюць дзяцей 5-11 гадоў.
Адну дозу вакцыны атрымалі ўжо больш за 130 беларускіх падлеткаў, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.
Тым часам у суседняй Літве ўжо некалькі месяцаў прышчапляюць дзяцей 12-15 гадоў, у Каўнасе ўжо прышчэпленыя 42 працэнты школьнікаў гэтай узроставай катэгорыі. Таксама ў Літве, як і ў ЕС, вакцынуюць дзяцей 5-11 гадоў.
Польшча з 16 снежня пачала вакцынацыю ад COVID-19 дзяцей ад 5 да 11 гадоў. Вакцынацыя праводзіцца Comirnaty (Pfizer-BioNTech) у педыятрычнай дозе, скарэкціраванай па ўзросту. Накіраванні на вакцынацыю дзецям 5-11 гадоў выдаюцца сістэмай аўтаматычна з 12 снежня, з моманту, калі дзіцяці спаўняецца 5 гадоў, піша АФН.
Міністэрства здароўя Польшчы паведаміла, што да 28 снежня ў краіне ад каронавіруса былі вакцынаваныя 150 тысяч дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў, а ўсяго на прышчэпку запісана 270 тысяч.
Параўнайце тэмпы…