Польскія памежнікі не зарэгістравалі спробаў парушэння мяжы ў аўторак
Памежная ахова Польшчы за аўторак 28 снежня не зарэгістравала ніводнай спробы парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі.
Раней польскія службы штодня фіксавалі ад некалькіх дзясяткаў да сотняў спробаў цягам верасня-снежня, адзначае REFORM.by.
У раёне Нарэўцы і Чарэмшы былі заўважаныя групы колькасцю да 30 чалавек, якія падыходзілі да лініі мяжы, але ўбачыўшы польскія патрулі вярталіся ўглыб тэрыторыі Беларусі, гаворыцца ў паведамленні польскіх памежнікаў.
27 снежня было ўсяго 6 спробаў мігрантаў перасекчы беларуска-польскую мяжу.