З Днём Незалежнасці, Польшча!
У дзень заканчэння Першай сусветнай вайны, 11 лістапада 1918 года, польская дзяржава зноў з'явілася на мапе Еўропы — пасля 125 гадоў акупацыі Прусіяй, Расіяй і Аўстрыяй.

У гэты дзень маршал Юзэф Пілсудскі, які напярэдадні вярнуўся з нямецкага палону, прыняў ад Рэгенцкай Рады ваенную ўладу ў Варшаве.
(урывак звароту Юзэфа Пілсудскага да народа, Варшава, 1918/11/11 г.).
Праз тры дні (14 лістапада 1918 году) Пілсудскі прыняў на сябе таксама грамадзянскую ўладу, а сама Рэгенцкая Рада і Часовы народны ўрад Польскай Рэспублікі вырашылі надзяліць Пілсудскага паўнамоцтвамі часовага кіраўніка (Naczelnik Państwa). Дата 11 лістапада — з'яўляецца хутчэй сімвалічнай, бо юрыдычна ў гэты дзень ніякія дакументы аб незалежнасці падпісаны не былі.

Юзэф Пілсудскі, rech-pospolita.ru/
Пасля таго, як Польшча стала часткай сацыялістычнага лагера, Дзень незалежнасці афіцыйна не адзначаўся. Так працягвалася да 1989 года, калі ў Польшчы прайшлі першыя дэмакратычныя выбары.
З тых часоў 11 лістапада зноў стала Нацыянальным святам незалежнасці (Narodowe Święto Niepodległości).
Зараз 11 лістапада — гэта нагода для палякаў яшчэ раз узгадаць той цяжкі і доўгі шлях да незалежнасці, які ім давялося прайсці. Незалежнасці, выпакутаванай і атрыманай коштам мноства ахвяр.
З Днём Незалежнасці, Польшча!