З парома "Norman Atlantic" эвакуяваныя 265 чалавек

З палаючага ў Адрыятычным моры пасажырскага парома "Norman Atlantic" эвакуяваныя 265 чалавек, паведамляецца ў "Твітары" ваенна-марскіх сіл Італіі.  Грамадзян Беларусі сярод пасажыраў парома няма.



pic_e033252e7614eaacd2064affcd0f4829.jpg

Пры гэтым 213 пасажыраў і членаў экіпажа пакуль яшчэ застаюцца на палаючым пароме, паведамляе www.bbc.co.uk

Да цяперашняга моманту італьянская берагавая ахова пацвердзіла гібель аднаго з пасажыраў, цела якога вылавілі з вады побач з паромам і даставілі ў порт Брындызі. Як паведамляецца, загінулы быў грамадзянінам Грэцыі.

Паром з 478 пасажырамі і членамі каманды на борце накіроўваўся з грэчаскага порта Патрас у італьянскі горад Анкона. "Norman Atlantic" загарэўся, калі знаходзіўся прыкладна ў 40 марскіх мілях на захад ад выспы Корфу.