Забойства ў жывым эфіры. Расстрэл талібамі афіцэра афганскай арміі. Відэа 18+
Талібы з дапамогай Пакістана атрымалі доступ да сакрэтнай базы сілавікоў: супрацоўнікаў нацыянальнай бяспекі, вайскоўцаў і г. д. Цяпер гэтым людзям і іх блізкім пагражае смерць: талібы па спісе прыходзяць да іх і забіваюць.
Голас па-за кадрам гаворыць: «Гэты чалавек — здраднік: ён ваяваў супраць нас, — і мы прыгаворваем яго да расстрэлу».
На відэа высокапастаўлены камандзір нацябяспекі Афганістана Хаджы Мула Ачакзай. Ён здаўся пад гарантыі бяспекі прадстаўнікоў тэрарыстычнай арганізацыі.
Людзі ў Афганістане зараз актыўна дзеляцца гэтым відэа, каб папярэдзіць тых, хто знаходзіцца ў небяспецы.