"Зачыстка" ў Венесуэле: арыштаваныя больш за 100 "буржуяў"
Бізнэсменаў абвінавачваюць у спекуляцыі спажывецкімі таварамі. Пра гэта заявіў сам прэзідэнт краіны Нікалас Мадура. У звароце да нацыі ён радасна паведаміў пра тое, што "больш за 100 буржуяў" трапілі за краты.
Фота — AFP
Па словах Мадуры, урад Венесуэлы рыхтуе новы пакет мераў па рэгуляванні прыбытку прадпрымальнікаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра кантроль прафіцыту ад 15 да 30%.
Рэакцыя ўладаў звязаная з нядаўнімі скандаламі з нагоды рэзкага павышэння цэнаў на фоне дэфіцыту шэрагу прадуктаў. Высветлілася, што кошт тавараў у некаторых бізнэсменаў перавышаў закупачны на 1000%, інфармуе РІА "Новости".