Замежныя СМІ пра Беларусь: 14-20 лістапада
Нягледзячы на меркаванне, што “Лукашэнка надакучыў Расіі з яго шантажам і падманам, спадзявацца на тое, што Крэмль адмовіцца ад сваіх імперскіх амбіцый, паважаючы суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, не даводзіцца. Расія зробіць усё магчымае, каб не дапусціць прыходу да ўлады ў суседняй краіне нелаяльных да яе палітыкаў. Улічваючы спосабы дасягнення сваіх інтарэсаў (чаго толькі варты канфлікт з Грузіяй!), манеўры “Захад–2009 цалкам можна назваць рэпетыцыяй акупацыі Беларусі… Цяпер Лукашэнка разумее, што яго проста падставілі.
Нягледзячы на меркаванне, што “Лукашэнка надакучыў Расіі з яго шантажам і падманам, спадзявацца на тое, што Крэмль адмовіцца ад сваіх імперскіх амбіцый, паважаючы суверэнітэт і
незалежнасць Беларусі, не даводзіцца. Расія зробіць усё магчымае, каб не дапусціць прыходу да ўлады ў суседняй краіне нелаяльных да яе палітыкаў. Улічваючы спосабы дасягнення сваіх інтарэсаў (чаго
толькі варты канфлікт з Грузіяй!), манеўры “Захад–2009 цалкам можна назваць рэпетыцыяй акупацыі Беларусі… Цяпер Лукашэнка разумее, што яго проста падставілі.
Пасля правядзення вучэнняў “Захад–2009, Мінск так і не атрымаў жаданых бонусаў ад Масквы. Адразу пасля манеўраў расійскі прэзідэнт паляцеў дахаты, не выказваючы жадання
размаўляць з Лукашэнкам. Ён толькі падараваў яго сыну цацачны пісталет. Сімвалічна, аднак!
“Грузия сегодня (Грузія)
Казаць пра тое, што пасля падаўжэння мараторыя на санкцыі дыялог Мінск—Брусель пойдзе гладка, пакуль рана. Па-першае, афіцыйны Мінск разлічваў не на падаўжэнне мараторыя, а на поўную адмену
санкцый. Якая будзе рэакцыя афіцыйнага Мінска, сказаць складана. Тым больш, што напрыканцы мінулага тыдня ўлады здзейснілі вельмі паказальны крок. Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей
абвясціў, што Грамадскі кансультатыўны савет сваю працу прыпыняе. Нагадаем, што савет з удзелам прадстаўнікоў апазіцыі быў створаны па просьбе ЕС і існаваў як доказ таго, што ўлады вядуць дыялог з
грамадскасцю. Некаторыя сябры савета ад апазіцыі былі невысокай думкі наконт яго эфектыўнасці і лічылі згаданы орган дэкаратыўным. Менавіта неканструктыўны падыход апазіцыі да дыялогу і яго агучванне
ў СМІ, па словах Макея, і прымусілі яго прыпыніць дзейнасць Савета.
“Независимая газета (Расія)
Кансерватыўныя расійскія палітыкі негатыўна адрэагавалі на візіт Лукашэнкі ў Кіеў. “Ратыфікацыя ўкраінска-расійскай дамовы пра дэлімітацыю межаў Украіны з Беларуссю здымае адну з галоўных
перашкод на шляху ўступлення Украіны ў NАТО і, такім чынам, парушае дух Саюзнай дамовы паміж Беларуссю і РФ, — заявіў дэпутат Дзярждумы Міхаіл Затулін. Пасля гэтай і іншых рэзкіх
рэакцый Масквы змены ва ўкраінска-беларускіх адносінах сапраўды сталі адчувальнымі. Аднак пры ўсім гэтым, і нават без аглядкі на праблему санкцый з боку ЗША, яшчэ вельмі доўгі час двухбаковыя
адносіны Украіны і Беларусі будуць характарызавацца гандлёва-эканамічным бумам.
“БІН (Украіна)
Еўрапейскі форум фактычна замацаваў канчатковы раскол у шэрагах беларускай апазіцыі. Сам Аляксандр Мілінкевіч не бачыць ніякіх праблем у тым, што будзе супернічаць на будучых выбарах з іншымі
кандыдатамі ў прэзідэнты ад апазіцыі. Напрыклад, пра вылучэнне ўласнага кандыдата ў прэзідэнты паведаміла апазіцыйнае Аб’яднанне дэмакратычных сіл, якое пачало працэдуру праймерыз для
вызначэння свайго адзінага кандыдата.
“Коммерсантъ Власть (Расія)