Замежныя СМІ пра Беларусь: 20-26 лютага
Хутчэй за ўсё, плануючы развязаць канфлікт вакол непрызнанага Саюза палякаў Беларусі, Польшча павінна была справакаваць рост напружанасці на еўрапейскай прасторы адразу па некалькіх кірунках:
Беларусь — структуры Еўрасаюза, а затым і Расія — ЕС (Расія ўступаецца за Беларусь, ЕС — за Польшчу), Расія — Польшча. Пасля чаго Польшча зноў становіцца важным
фактарам у адносінах паміж Расіяй і вядучымі еўрапейскімі краінамі, а ЗША на гэтым накірунку ўзмацняюць сваю функцыю мадэратара агульнаеўрапейскага дыялогу.
Хутчэй за ўсё, плануючы развязаць канфлікт вакол непрызнанага Саюза палякаў Беларусі, Польшча павінна была справакаваць рост напружанасці на еўрапейскай прасторы адразу па некалькіх кірунках:
Беларусь — структуры Еўрасаюза, а затым і Расія — ЕС (Расія ўступаецца за Беларусь, ЕС — за Польшчу), Расія — Польшча. Пасля чаго Польшча зноў становіцца важным
фактарам у адносінах паміж Расіяй і вядучымі еўрапейскімі краінамі, а ЗША на гэтым накірунку ўзмацняюць сваю функцыю мадэратара агульнаеўрапейскага дыялогу.
«Regnum» (Расія)
Дык чаго ж хоча Лукашэнка? Каб адказаць на гэта пытанне, варта прыглядзецца, з кім цяпер «гуляе» беларускі дыктатар. Пасля некаторай адлігі ў кантактах з Бруселем, Лукашэнка, як
звычайна, сфальсіфікаваў парламенцкія выбары, гэта дало яму гарантыю, што ён і далей будзе кіраваць без усякіх клопатаў, і ў той жа час аддаліла ад Захаду. А калі так — то Лукашэнка зноў
стаў з сімпатыяй паглядаць на Крэмль. Не выпадкова ўвосень мінулага года бравыя беларускія салдаты разам з расійскім войскам на мяжы з Польшчай правялі вучэнні. Цяпер Лукашэнка папросту ставіць на
тандэм Пуцін—Мядзведзяў. Так што пытанне не ў тым, што трэба Лукашэнку, але ў тым, якая карысць Крамлю ад ціску на жменьку палякаў у Беларусі. А карысць гэта здаецца відавочнай. Масква ў
чарговы раз правярае Еўрасаюз на трываласць.
«Wprost» (Польшча)
Еўропе даюць зразумець: любыя сумесныя ініцыятывы па лініі Мінск—Брусель не павінны выходзіць за рамкі праектаў у галіне эканомікі і культуры. Еўрасаюз, і асабліва Польшча, ускладае вялікія
надзеі на праграму «Усходняга партнёрства», якая заклікана эканамічна і палітычна мацней прывязаць да Бруселю памежныя з ЕС краіны, у першую чаргу, для падрыву расійскага ўплыву.
Праект «Усходняга партнёрства» рэалізуецца з 2008 года, і варта адзначыць, што часткова сябе апраўдаў. На фоне крызісу беларуска-расійскіх адносін гатоўнасць Захаду да рэалізацыі
сумесных з Мінскам праектаў у сферы энергетыкі і эканомікі была вельмі своечасовай. Не выключана, што сваімі дзеяннямі беларускае кіраўніцтва імкнецца выбіць глебу з-пад ног Варшавы, пазбавіўшы яе
ролі галоўнага ініцыятара агульнаеўрапейскай палітыкі ў адносінах з Беларуссю.
«Сегодня» (Расія)
Не ультыматум, а некаторыя абмежаванні, уведзеныя на адрас Беларусі, павінны схіліць Мінск спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да палякаў у гэтай краіне. Ультыматум можа прывесці да зваротнага эфекту.
Лукашэнка можа абвастрыць рэпрэсіі. Гэта сіндром абложанай крэпасці. Акрамя таго, у МЗС лічаць, што залішні ціск — тое ж самае, што «хадзіць па тонкім лёдзе». Гаворка ідзе
пра тое, каб, прымушаючы Мінск да саступак, не пазбавіць беларускае грамадства кантактаў і падтрымкі ЕС.
«Gazeta Wyborcza» (Польшча)
Ёсць, як заўсёды, нюансы. Напрыклад, выключна чалавечай псіхікі. Калі ўжо каго параўноўваць з Лукашэнкам, то гэта, хутчэй, Юлію Цімашэнка. Тая ж імправізацыя з легкадумствам пазіцый, той жа парыў і
невычэрпны драйв… Януковіч ніколі не стане ўкраінскім Лукашэнкам. Украіна Януковіча — прадказальная. Беларусь Лукашэнкі — не.
«Комментарии» (Украіна)