Жанчына ўпершыню ўвайшла ў склад ваеннага камітэта НАТА
Контр-адмірал узброеных сіл Нарвегіі Луіз Дзедзічэн стала першай жанчынай, якая ўвайшла ў склад ваеннага камітэта НАТА. Пра гэта ў суботу паведаміла афіцыйны прадстаўнік арганізацыі Аана Лунгеску.

Луіз Дзедзічэн
«Віншуем контр-адмірала Луіз Дзедзічэн з Нарвегіі — першую жанчыну ў ваенным камітэце НАТА», — напісала Лунгеску ў Twitter.
У склад ваеннага камітэта НАТА ўваходзяць начальнікі генштабоў краін — членаў блока. Камітэт кансультуе іншыя органы арганізацыі і дае рэкамендацыі па ваеннай стратэгіі, тым самым аказваючы ўплыў на палітычныя рашэнні альянсу.
tut.by