Заснавальнік Menu.by стаў міністрам эканомікі Арменіі

Армянскі бізнесмен, заснавальнік сэрвісу дастаўкі Menu.by, Ваган Керабян прызначаны міністрам эканомікі Арменіі, паведамляе dev.by са спасылкай на "Sputnik Арменія".

25514542.jpg


На гэтай пасадзе Ваган Керабян змяніў Тыграна Хачатрана, які напісаў заяву аб сыходзе 24 лістапада.
У кастрычніку Керабян адправіўся добраахвотнікам на вайну ў Нагорным Карабаху.
Menu.by — частка міжнароднай кампаніі Menu Group, якая валодае сэрвісамі дастаўкі ежы ў Грузіі, Арменіі, Беларусі і Украіне. Ваган Керабян з'яўляецца заснавальнікам і CEO Menu Group.