Землятрус у Інданезіі: колькасць ахвяр набліжаецца да сотні
Землятрус быў настолькі магутным, што яго адчувалі на суседнім востраве Балі, дзе загінулі два чалавекі. Магнітуда падземных штуршкоў дасягала 7 балаў.
Як мінімум 91
чалавек загінуў у выніку землятрусу на востраве Ламбок у Інданезіі,
паведамляюць мясцовыя ўлады. Акрамя таго, як найменш 209 чалавек атрымалі
траўмы.
Сур'ёзна пацярпеў буйны горад Матар. Пашкоджана мноства будынкаў. Жыхары горада выбягалі на вуліцы, каб не апынуцца пад абломкамі дамоў.
Ваенныя заявілі, што адправілі на востраў карабель з дапамогай.
Землятрус на востраве Ламбок магнітудай 6,9 адбыўся вечарам 5 жніўня. Пасля гэтага, паводле дадзеных інданезійскага метэаралагічнага, кліматалагічнага і геафізічнага агенцтва, было больш за 120 паўторных падземных штуршкоў.
Землятрус быў настолькі магутным, што яго адчувалі на суседнім востраве Балі, дзе, паводле звестак ратавальнікаў, загінулі два чалавекі.
Тыдзень таму на Ламбоку таксама адбыўся землятрус. Тады загінулі 17 чалавек.
Паводле korrespondent.net, euronews.com