ЗША мяняюць правілы атрымання працоўных віз

Штогод разыгрываецца 65 тысяч такіх віз, якія даюць права на працу ў ЗША.

espanarusa.com

espanarusa.com

Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША абвясціла новыя правілы прадастаўлення віз тыпу H-1B. Гэта паменшыць магчымасці амерыканскіх кампаній па прыцягненню супрацоўнікаў з-за мяжы.
У прыватнасці, згодна з новымі правіламі, атрымальнікі гэтых віз павінны валодаць высокай кваліфікацыяй і узроўнем адукацыі, як мінімум, на ўзроўні бакалаўрыяту, перадае Голас Амерыкі. Новая сістэма прадугледжвае, што кампаніі, якія збіраюцца запрашаць супрацоўнікаў з-за мяжы, павінны загадзя зарэгістравацца ў Службе грамадзянства і іміграцыі ЗША (USCIS).
Візы H-1B разыгрываюцца ў латарэі, якая праходзіць у красавіку. Штогод выдаецца 65 тысяч такіх віз, яшчэ дадаткова 2 тысячы могуць быць прадастаўлены замежнікам з навуковымі ступенямі. Міністэрства ўнутранай бяспекі паведаміла, што мае намер паменшыць уплыў элемента выпадковасці на працэс выдачы віз, больш старанна праводзіць адбор прэтэндэнтаў і павялічыць колькасць атрымальнікаў візаў, якія атрымалі навуковыя ступені ў амерыканскіх універсітэтах.
unian.net