ЗША заявілі аб завяршэнні аперацыі супраць «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку
Камандаванне аб'яднанай кааліцыі на чале з ЗША заявіла аб завяршэнні баявых аперацый супраць «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку.
![15620174_7.jpg 15620174_7.jpg](/img/v1/images/15620174_7.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле паведамлення Reuters, 30 красавіка падчас афіцыйнай цырымоніі ў Багдадзе быў закрыты штаб сухапутных войскаў у Іраку.
Узначальваемая ЗША кааліцыя заявіла, што яе адносіны з іракскімі ўзброенымі сіламі будуць развівацца «ад падтрымкі і садзейнічання баявых дзеянняў да навучання і развіцця самадастатковых магчымасцяў сіл бяспекі Ірака».
Частка амерыканскіх ваенных застанецца ў Іраку для трэніроўкі мясцовай арміі.