Бой з сабой. Хутка прэзентацыя і падарункі
3 мая ў сталічным Доме літаратара адбудзецца творчая вечарына
паэта і барда Эдуарда Акуліна пад назовам «Бой з сабой».
У імпрэзе бяруць удзел: Радзім Гарэцкі, Леанід Дайнека, Уладзімір Някляеў, Міхась
Скобла, Рыгор Сітніца, Алесь Бяляцкі.
Увесь вечар на сцэне: гурт «Navi», народны ансамбль "Пліса" пад кіраўніцтвам Кастуся Герашчанкі, Кацярына Ваданосава і яе аркестр, Аляксей Галіч...
Вядоўца вечарыны Міхась
Скобла.
Ласкава запрашаем усіх прыхільнікаў беларускай паэзіі і песні. Першым пяці
гасцям — кнігі з аўтографам аўтара і героя кнігі ў падарунак!
Пачатак а 19-ай гадзіне. Уваход вольны.