Дуда і рок-н-рол: незвычайны музычны канцэрт у цэнтры Гомеля
Дудар шэрагу рок-гуртоў і музыкант беларускіх, расійскіх, украінскіх і польскіх гарадоў Аляксей Шкурапацкі выступіў на пляцоўцы бара «Бэкер» у цэнтры Гомеля.
Музыка, які не так даўно перабраўся ў горад над Сожам, прадэманстраваў гомельцам вельмі незвычайную праграму. На дудзе прагучалі кельцкая і старадаўняя музыка, а таксама вечны рок-н-рол.
Цэлая гісторыя свету была расказаная мовай старажытнага інструмента — дуды. З яе дапамогай Аляксей здзейсніў сапраўднае падарожжа ў часе і прасторы ад бардаў Ірландыі і рыцараў-паэтаў крыжовых паходаў да The Beatles і Rammstein. У праграме былі скандынаўскія сагі, Віктар Цой, Ляпіс Трубяцкі, N.R.M і шмат іншых.
Карэспандэнтам сайта «Новы час» Аляксей распавёў крыху пра сябе, свае ўражанні ад Гомеля, а таксама пра асаблівасці такога інструмента як дуда.