Ірыне Быкавай — 90!

Сёння адзначае 90-гадовы юбілей Ірына Міхайлаўна Быкава — удава Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

bykavairynamikhaulauna1.jpg


Ірына — другая жонка Васіля Быкава. Пазнаёміліся і пакахалі адзін аднаго яны ў газеце «Гродзенская праўда», дзе Ірына — тады яшчэ Суворава — працавала ў аддзеле культуры.
Потым быў пераезд у Мінск, вымушаная эміграцыя і цяжкасці жыцця на чыжыне, вяртанне ў Беларусь і смерць Васіля Быкава ў Бараўлянах ад невылечнай хваробы. Ірына Быкава спазнала разам з Васілём і славу, і ганенне.
Пасля смерці пісьменніка Ірына Міхайлаўна стала і дагэтуль з'яўляецца, нягледзячы на ўзрост, захавальніцай яго літаратурнай спадчыны. 
«Новы час» віншуе Ірыну Міхайлаўну Быкаву з днём народзінаў і зычыць моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця!