Кіраўніца Прадстаўніцтва ЕС прызналася: яна “ліхачыць” на дарогах Беларусі
Кіраўніцу Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майру Мору за перавышэнне хуткасці некалькі разоў спыняла ДАІ. Пра гэта сама Майра Мора распавяла тэлеканалу СТВ 21 верасня.
![mora1.jpg mora1.jpg](/img/v1/news/full/mora1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У тэлеэфіры яна пахваліла беларускія дарогі. «Літоўскія дарогі лепш за латвійскія, а беларускія лепш за літоўскія. Беларусь выйграе», — заявіла Майра Мора. Па яе словах ёсць участкі дарог на вельмі добрым еўрапейскім узроўні.
Разам з тым, дыпламатка прызналася, што ёй даводзілася кантактаваць з беларускай Дзяржаўтаінспекцыяй. Некалькі разоў яе спынялі за перавышэнне хуткасці. Майра Мора кажа, што папрасіла прабачэння і сказала, што больш не будзе рабіць.
Еўрадыпламат падтрымала ідэю беларускіх уладаў пра будаўніцтва бетонных дарог.
«Дарогі, дзе сядаюць самалёты, не могуць быць іншымі», — адзначыла яна. Нагадаем, што нядаўна на аэрадромны ўчастак аўтадарогі Мінск — Магілёў сядалі знішчальнікі МіГ-29 і штурмавікі Су-25 падчас вучэнняў па разгрупаванні авіяцыі.
Паводле БелаПАН.