Ніна Багінская праз «Новы Час» падзякавала ўсіх за віншаванні з народзінамі і Новым годам

Ніна Багінская завітала ў «Новы час» і папрасіла праз рэдакцыю павіншаваць усіх з Новым годам, Калядамі, а таксама з народзінамі тых, у каго дата ўжо хутка ці толькі-толькі прайшла.

 Ніна Багінская падчас уручэння прэміі «Людзі Cвабоды – 2020». Фота Радыё Свабоды

 Ніна Багінская падчас уручэння прэміі «Людзі Cвабоды – 2020». Фота Радыё Свабоды


Спадарыня Багінская адзначыла, што атрымала больш за 100 віншаванняў з Новым годам і днём народзінаў, які ў яе быў 30 снежня. І гэтыя віншаванні ўсё працягваюць да яе прыходзіць. Яна расказала, што віншуюць яе з усіх рэгіёнаў краіны, дарослыя і дзеці, а адна дзяўчынка нават даслала ёй свой малюнак.
«Мне вельмі хацелася б адказаць усім на гэтыя віншаванні, але мне практычна складана гэта зрабіць, бо нават фізічна цяжка пісаць адказы на ўсе лісты», — сказала яна.
Таму яна вырашыла праз «Новы Час» падзякаваць усім за віншаванні, і таксама павіншаваць з Новым годам і Калядамі, — і тых, каму яна ўжо напісала ці напіша лісты, і тых, каму яна асабіста адказаць не зможа.