Ніна Багінская расказвае пра сваё знакамітае паліто, якому 100 год. ВІДЭА

Сёньня 74-годзьдзе сьвяткуе Ніна Багінская.

img_0375_1_logo_1.jpg


У свой дзень народзінаў Ніна Багінская распавядае пра сваё паліто з нашытым лёзунгам «Свабода народу!». Яно перашытае з паліто ейнага дзеда са Случчыны, яму каля 100 год.


Што трэба ведаць пра Ніну Багінскую
«Чалавек-сьцяг» 73-гадовая пэнсіянэрка Ніна Багінская стала адным з сымбаляў беларускіх пратэстаў ня толькі ў 2020 годзе, але і ўсяго дзесяцігодзьдзя.Да беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху яна далучылася яшчэ ў 1988 годзе, калі на Дзяды выйшла на марш у Курапаты.
Расла ў сям’і гарадзкой інтэлігенцыі, бацькі мелі беларускамоўных сяброў, расказвалі пра рэпрэсіі 1930-х.
Працавала чарцёжніцай у Інстытуце геалёгіі, займалася веласпортам.Багінская — нязьменная ўдзельніца шматлікіх акцый пратэсту цягам многіх гадоў. Яе дзясяткі разоў затрымлівалі, яна ня раз начавала ў ізалятарах.Яна адна з рэкардсмэнаў па колькасьці штрафаў — больш за 16 тысяч даляраў, якія яна прынцыпова адмаўляецца плаціць. З гэта ў яе апісалі два лецішчы і штомесяц забіраюць палову пэнсіі.Ня мае мабільнага тэлефону, не карыстаецца інтэрнэтам, не глядзіць тэлевізар з прычыны кепскага зроку. Затое выпісвае незалежныя газэты.Усе сьцягі, зь якімі выходзіць на пратэсты, шые сама. Пашыла ўжо сотні сьцягоў. Многія зь іх міліцыя канфіскавала пры затрыманьнях.Лічыць, што трэба перамагаць негвалтоўна, бяз зброі ў руках. Увесь час намагаецца размаўляць з сілавікамі, прысаромліваць іх і тлумачыць, у чым яны ня маюць рацыі.Словы актывісткі амапаўцу «Я гуляю» сталі лозунгам мірных пратэстаў і інтэрнэт-мэмам.Сама Багінская стала мастацкім вобразам і крыніцай натхненьня для мастакоў, якія адлюстроўваюць сучасныя падзеі ў Беларусі.У верасьні 2020 фатаздымкі актывісткі апублікаваў вядомы італьянскі часопіс пра моду Vogue.Паводле актывісткі, сымбалем пратэстаў яе зрабілі журналісты і самі пратэстоўцы, найперш моладзь.У кастрычніку, камэнтуючы пратэсты, Аляксандар Лукашэнка загадаў «не забіраць Багінскую з плошчаў», назваў яе перакананым чалавекам. Пасьля гэтага актывістку некалькі разоў затрымлівалі, але адпускалі без пратаколаў.Мае двух дзяцей, унукаў і праўнукаў.
svaboda.org