Пайшоў з жыцця Юрый Тапарашаў — вядомы журналіст, юрыст, медыя-трэнер
На 83 годзе пайшоў з жыцця Юрый Паўлавіч Тапарашаў — вядомы журналіст, юрыст, медыя-трэнер.

У свой час ён працаваў загадчыкам аддзела «Вячэрняга Мінска», намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Феміда» ў яе лепшыя часы, супрацоўнікам часопіса «Вожык», «Юрыдычнай газеты». Юрый Паўлавіч вёў праграмы «Народны кантроль», «Закон і парадак».
Ён таксама актыўна супрацоўнічаў з часопісам Беларускай асацыяцыі журналістаў "Абажур".
"З Юрыем Паўлавічам мы з трэнінгі па сучаснай журналістыцы аб'ездзілі практычна ўсе значныя незалежныя рэгіянальныя выданні", — піша Аляксандр Коктыш.
З інтэрв'ю газеце «Бабруйскі кур'ер»:
«Калі вярнуцца да таго часу, калі я працаваў на ТБ, то, нягледзячы на тое, што ў нас быў куратар з ЦК на Карла Маркса, 38, які тлумачыў нам, як і што нам рабіць, мы ўсё роўна рабілі якасны прадукт».
Ён прызнаваўся, што любіць джаз, і казаў, што той падаўжае яму жыццё...
Яго называлі адным з «зуброў» беларускай журналістыкі.
Пахаваны Юры Тапарашаў будзе на Паўночных могілках.
Вечная памяць.