Памёр палітолаг Уладзімір Роўда
Ва ўзросце 65 гадоў памёр вядомы беларускі палітолаг, кандыдат філасофскіх навук Уладзімір Роўда.
![95518.jpeg 95518.jpeg](/img/v1/images/95518.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прычына смерці пакуль невядомая, піша «Беларускі Партызан».
Развітанне з Уладзімірам Роўдам адбудзецца ў Мінску 17 сакавіка па адрасе: Даўгінаўскі тракт, 160А/1 з 11.00 да 12.00.
Уладзімір Роўда нарадзіўся ў 1955 годзе. Ён быў палітолагам, кандыдатам філасофскіх навук, выкладчыкам магістарскай праграмы «Публічная палітыка» ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня), кіраваў Беларускім аналітычным цэнтрам.
З'яўляўся аўтарам шэрагу даследчых і вучэбна-метадычных работ. У прыватнасці, быў аўтарам навучальнага дапаможніка «Параўнальная паліталогія» ў трох частках, прысвечанага аналізу важнейшых тэарэтычных паняццяў гэтай навукі.