Святлана Алексіевіч трапіла ў топ-50 паспяховых жанчын, якім за 50, — паводле версіі «Forbes»

У матывацыйным апісанні на сайце «Forbes» згадваецца роля Алексіевіч і як творцы, і як грамадскай дзяячкі.

Святлана Алексіевіч. D. Umbraso/LRT nuotr.

Святлана Алексіевіч. D. Umbraso/LRT nuotr.

У 2015 годзе Святлана Алексіевіч стала першай жанчынай з Беларусі, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Крытык дыктатарскіх рэжымаў, яе творы пра савецкае і постсавецкае жыццё атрымалі высокую ацэнку за тое, што яны засяроджаныя на асобе і глыбіннай чалавечнасці людзей у крызісных сітуацыях.
Згадваецца пра ўдзел Алексіевіч у 2020 годзе ў працы Каардынацыйнай Рады, пра тое, што яна адзіная з яе асноўнага складу не была арыштаваная, але восенню 2020 года з'ехала з Беларусі ў Германію.
«Наша Ніва»